РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

26.09.2020

«Личность и судьба королевы детектива»

Вечер-портрет для взрослых

 

     В Рудавской сельской библиотеке 26 сентября встретились почитатели таланта Агаты Кристи. Любители детективного жанра посетили мероприятие «Личность и судьба королевы детектива». 15 сентября 2020 года исполнилось 130 лет со дня рождения Агаты Кристи, писательницы, которая относится к числу самых известных в мире авторов детективной прозы и является одним из самых публикуемых писателей за всю историю человечества. Книги Агаты Кристи переведены более чем на 100 языков мира.                                                                                                                                                             

     Библиотекарь познакомила гостей встречи с жизненным и творческим путем известной писательницы. Звучали отрывки из известных произведений, по которым сняты фильмы. В заключении вечера читателей попросили ответить на вопрос: «Почему вы любите читать книги Агаты Кристи?», ответами на который стали: «Кристи — мастер интриги.»,  «Она манипулирует чувствами читателя», «Постоянно заставляет его сомневаться в происходящем и выстраивать свои собственные теории», «Агата Кристи великолепно владеет словом», «Читать её легко и приятно.»

                                                                     Рудавская сельская библиотека


 

 

25.09.2020

«Ад зярнятка да караваю»

Народнае свята


    Да народнага свята «Багач» 25 верасня наша бібліятэка, суместна з СДК, падрыхтавала мерапрыемства «Ад зярнятка да караваю». Гэтае старадаўняе народнае свята адзначалі пасля заканчэння жніва. Яно было прымеркавана да свята Нараджэння Багародзіцы, якая лічылася заступніцай ураджаю. У гэты дзень заносілі ў хату “багач” – гэта зерне, засыпанае ў лубку з устаўленай свечкай. Свечку запальвалі і ставілі “багач” пад абразамі ў хаце. Яго заносілі ў кожны двор, тым самым жадаючы багацця. На Багач да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам. Да азімай сяўбы селянін прыступаў урачыста. У доме ўсе мылася, чысцілася, а вечарам спраўлялі ўрачыстую вячэру. Госці загадвалі загадкі, пачыналі і працягвалі прымаўкі, гулялі ў гульні “Касьба”, “Млын” і іншыя. Усе святкаванне Багача было святасцю, выказваннем вялікай адказнасці, асобай пашаны да хлеба.

    Мы таксама стараліся выканаць усе незвычайна важныя рытуальныя дзеянні. Пасля абраду ўсе прысутныя мелі магчымасць паслухаць канцэрт удзельнікаў хору «Элегія» пад кіраўніцтвам Тамары Міхайлаўнай Прыгун.

Лявонавіцкая сельская бібліятэка



25.09.2020

«Сімвал мудрасці, сімвал ведаў»

Свята 75-гадовага юбілея

 

     25 верасня 75-гадовы юбілей адзначыла галоўная кніжная скарбніца Нясвіжчыны — цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы. Свята пачалося яшчэ перад уваходам у яе будынак — тут сабраўся калектыў установы, пачэсныя госці і несвіжане, аматары добрай кнігі. Тэатралізаваны пачатак мерапрыемства перанёс прысутных у эпоху князёў Радзівілаў, дзякуючы якім у Нясвіжы ўпершыню была створана музычная капэла, прыдворны тэатр, узяло пачатак кнігадрукаванне, з’явілася найбуйнейшая прыватная бібліятэка.

     Стылізаваныя князь і княгіня таксама прадставілі скульптурную кампазіцыю, якая цяпер заўсёды будзе ўпрыгожваць уваход у бібліятэку — бронзавую кнігу, упрыгожаную кветкамі, — сімвал мудрасці, сімвал ведаў. На ёй выліты з металу словы Паўлюка Пранузы, імя якого носіць бібліятэка. Гэта скульптурная кампазіцыя заўсёды будзе нагадваць кожнаму пра тое, што кніга з’яўляецца занатаванай у вечнасці думкай, якая злучае ў адно цэлае часы і пакаленні, душы продкаў і нашчадкаў. “…З нагоды светлага юбілею Храма Асветы жадаем вам і ўсяму сумленнаму люду долі шчаслівай, здароўя моцнага, жыць у згодзе з тымі, хто побач. Няхай слаўны шлях бібліятэкі будзе доўгім і багатым, няхай кніга ніколі не знікне з жыццяў людскіх. Няхай застанецца яна крыніцай духоўнасці і мудрасці”, — так гучалі словы з віншавальнай граматы.

      Пасля свята працягнулася ў канферэнц-зале бібліятэкі, дзе ўвазе прысутных быў прапанаваны змястоўны відэафільм да юбілею ўстановы. У ім было адлюстравана яе станаўленне і развіццё, росквіт і перспектывы, увесь слаўны шлях, які яна прайшла, каб стаць вядомым і любімым многімі культурным цэнтрам Нясвіжчыны. Шмат самых цёплых слоў адрасавала сваім калегам дырэктар бібліятэкі Людміла Вітко. Яна з удзячнасцю ўзгадала ранейшых кіраўнікоў установы, сваіх папярэднікаў, і шчыра падзякавала ўсім, хто разам з ёй праводзіць вялікую культурную і адукацыйную працу на бібліятэчнай ніве.

      Сярод запрошаных гасцей былі: намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Кацярына Дубовік, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, настаяцель храма Узнясення Гасподняга протаіерэй Аляксандр Данчанка, дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Аксана Кніжнікава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Круглік, дырэктар ДУК “Нясвіжскі раённы цэнтр культуры” Ганна Віннічак, дырэктар ДУК “Нясвіжскі гарадскі маладзёжны цэнтр” Алёна Вінаград, дырэктар ДУ “Нясвіжскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Андрэй Петручэня, першы сакратар Нясвіжскага РК ГА “БРСМ” Кацярына Кавешнікава, старшыня Нясвіжскай РА ГА “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Шатрун, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Ірына  Карнаухава, член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Зоя Кулік. Відэавіншаванне перадала сваім нясвіжскім калегам дырэктар бібліятэкі літоўскага горада Радвілішкіс Віялета Шукайтэне.

      Стварыць удзельнікам урачыстасці узнёслы, святочны настрой дапамаглі выдатныя артысты нашага раёна, выступленні якіх выклікалі шмат яскравых, добрых эмоцый. Юбілейная ўрачыстасць атрымалася вельмі цёплай, прыгожай і па-сапраўднаму аб’ядноўваючай. Пакуль мы разам, пакуль у бібліятэку ідуць чытачы, яна будзе жыць і весці нас за сабой у шматколерны і бясконцы свет культуры, мастацтва і новых ведаў.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы