РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Ошибка
  • JFolder: :files: Путь ведёт не к каталогу. Путь: /var/www/vhosts/nesvizhlib.by/public_html/images/gallery/../news/18-09-2020-4
Внимание
  • There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: images/gallery/../news/18-09-2020-4

18.09.2020

Выстава ікон Святланы Мікалаеўны Мартос

 

      18 верасня ўдзельнікі сумеснага праекта Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. П. Пранузы, ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны”, ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа”  “Парады з вуснаў несвіжан”, наведвальнікі гуртка “Юны журналіст” СШ № 4 г. Нясвіжа і прадстаўнікі раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” наведалі выставу ікон ураджэнкі г/п Гарадзея Святланы Мікалаеўны Мартос, якая зараз ладзіцца ў салоне-галерэі “Скарбніца”. Супрацоўніца салона Святлана Георгіеўна Емяльянава расказала, што аўтар выставы займаецца бісерапляценнем, фааміранам, вышывае карціны. Вышыўкай ікон Святлана Мартос пачала займацца пасля наведвання манастыра. Там ёй асабліва спадабалася ікона Матроны Маскоўскай. Вышываць іконы самой было боязна, але ўжо ў пачатку праца захапіла.

      — Хочацца перадаць людзям сваю радасць, укладаючы ў кожную бісеранку частачку душы, — дзеліцца сваімі думкамі Святлана Мартос.

На выставе ў салоне-галерэі прадстаўлены іконы Божай Маці, Ісуса Хрыста, Анёла-Ахоўніка, святога праведнага Іаана Кранштадскага Цудатворца і іншыя. Гэта ня першая выстава майстрыхі. За высокае майстэрства і актыўную выставачную дзейнасць Святлана Мартос неаднаразова  ўзнагароджвалася дыпломамі.

     Святлана Емяльянава па просьбе будучых журналістаў расказала і пра іншых мастакоў і майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, работы якіх рэгулярна ўпрыгожваюць сцены салона. Сваімі ўраджаннямі ад пабачанага ўсе ўдзельнікі мерапрыемства падзяліліся за кубачкам гарбаты ў краязнаўчай зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. П. Пранузы.

     А 23 верасня бягучага года на сустрэчу са Святланай Мартос паспяшаюцца наведвальнікі гуртка “Духоўнае слова” СШ № 4 г. Нясвіжа, бо менавіта гэта падзея стане пачаткам новага сумеснага праекта аддзела па рабоце з дзецьмі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. П. Пранузы, Нясвіжскага благачыння і СШ № 4 г. Нясвіжа.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы

{gallery}../news/18-09-2020-4:540:300:0:2{/gallery}